Просты вузел

four-in-hand

«Просты» вузел зьяўляецца на сёньняшні дзень самым вядомым і найбольш распаўсюджаным. Гісторыя гэтага вузла добра вядомая. Калі шыйная хустка эпохі Рэгенства саступіў сваё месца больш практычным формам шыйных упрыгожваньняў, ягонае месца заняў даўгі гальштук, і разам з ім – і просты вузел. Да 1860-х гадоў новы стыль трывала ўвайшоў у моду, і гальштук і вузел набылі сталую папулярнасьць. Ангельская назва вузла, «Four-in-hand», хутчэй за ўсё паходзіць ад назвы лонданскага мужчынскага клубу XIX стагодзьдзя, кіраўнікі якога актыўна карысталіся простым вузлом амаль ад самага ягонага вынаходніцтва.

Просты вузел – тонкі вузел канічнай формы, які «не павінен мець правільную трохкутную форму: налёт асымэтрыі дадае гальштуку неабходнае адценьне паэтычнасьці», – заўважае Франсуа Шай у «Кнізе гальштукаў». Хаця просты вузел атрымаў шырокае прызнаньне менавіта з-за сваёй нескладанасьці, некаторыя мужчыны захапляюцца ім як гэтакім.

Пасьлядоўнасьць дзеяньняў па сыстэме «85 спосабаў»: ЛхПоЛхЦоТ

Да прастаты завязваньня варта дадаць яшчэ і прастату развязваньня гэтага вузла. Так, пры выцягваньні пасыўнага канца з вузла, гальштук самастойна развязваецца.

four-in-hand2

Tags:


download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010