Усходні вузел

oriental

Нягледзячы на тое, што «Усходні» вузел уяўляе сабою самы просты са ўсіх магчымых спосабаў замацаваньня гальштуку, ён ня часта выкарыстоўваецца ў заходніх краінах. У Кітаі ён замяняе свайго найбліжэйшага «сваяка» – элементарны вузел, – які школьнікі вучацца завязваць у першую чаргу. У краінах Усходу і Захаду ён вядомы пад рознымі назвамі – просты вузел, чырвоны вузел і малы вузел. Ангельская назва – Small knot.

«Усходні» вузел патрабуе, каб гальштук прылягаў да шыі споднім бокам, што, напэўна, і тлумачыць рэдкасьць ягонага прымяненьня. У той час як пасыўны (вузкі) канец гальштуку застаецца ў выніку вывернутым навыварат, актыўны (шырокі) канец абарочваецца пярэднім бокам. Гэта адбывацца з-за таго, што пры першым руху актыўны канец праходзіць пад пасыўным, але не наадварот. Гэты тычыцца да ўсіх вузлоў, якія завязваюцца няцотнай колькасьцю рухаў.

Пасьлядоўнасьць дзеяньняў па сыстэме «85 спосабаў»: ЛоПхЦоТ

oriental2

«Усходні» вузел мае свае недахопы: калі не прысьвяціць яго завязваньню дастатковай увагі, ён можа атрымаць няправільную форму, і таксама, з-за сваёй прастаты, з часам ён можа развязацца. Да таго ж, усходні вузел пры развязваньні сам не распадаецца. Гэта значыць, што пры выцягваньні пасыўнага канца, гальштук застанецца завязаным у вузел. Асноўная перавага гэтага вузла – невялікі памер, які робіць яго незамянімым для гальштукаў з цяжкога матэрыялу – вязаных, плеценых альбо ваўняных.

Невялікія вузлы, напрыклад усходні, просты і «Кельвін», займаюць толькі малую частку даўжыні гальштуку, у выніку ягоныя канцы могуць застацца празмерна даўгімі. У гэтым выпадку паспрабуйце развязаць гальштук і завязаць яго зноўку, калі актыўны канец мае патрэбную даўжыню, даўгі пасыўны канец можна пры неабходнасьці прапусьціць паміж пугаўкамі кашулі.

Tags:


microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 microsoft office 2010 ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase