
«Паўвіндзар» – напэўна самы гібкі з усіх гальштучных вузлоў. Яго прамежкавы памер паміж «Простым» вузлом і «Віндзарам» спалучаецца з большасьцю формаў каўнерыкаў, а яго ўраўнаважаная, сымэтрычная форма задавальняе большасьць густаў. Вузел можа выглядаць незаўважным на лёгкім альбо зношаным гальштуку альбо выклікаючым на шоўкавым альбо ваўняным гальштуку буйной вязкі.
Парадак дзеяньняў па мэтодыцы «85 спосабаў»: ЛхПоЦхЛоПхЦоТ

Нягледзячы на назву вузла, памер «Паўвіндзара» складае не палову, а тры чвэрці ад «Віндзара». Сьведчаньняў таму, што «Паўвіндзар» учыніўся ад «Віндзара», не існуе, хаця вядома, што «Паўвіндзар» выкарыстоўваўся яшчэ да зьяўленьня «Віндзара».
Tags: Вузлы для гальштукаў