
«Нікі» – элегантны і гібкі вузел, які па свайму памеру знаходзіцца паміж «простым» вузлом і «Паўвіндзарам». Падобна «Усходняму» вузлу, яго пачынаюць завязваць, абарочваючы гальштук вакол шыі адваротным бокам. Ангельская назва вузла – «Nicky», альбо «self-releasing Pratt», што сьведчыць пра тое, што «Нікі» – аналяг вузла «Пратт», які ў адрозьненьне ад «Пратта» разьвязваецца самастойна.
Пасьлядоўнасьць дзеяньняў па мэтодыцы «85 спосабаў»: ЛоЦхПоЛхЦоТ

Першае сьведчаньне пра існаваньне вузла «Нікі» можа быць знойдзена ў «Кнізе гальштукаў» Масконі і Віларосы, якая была выдадзена ў 1985 годзе. Эрнэста Курамі з італьянскай крамы гальштукаў «Нікі» займаўся папулярызацыяй гэтага вузла ў Міляне.
Некалькі гадоў пасьля, у 1989 годзе, Дэвід Кэлсалл няправільна завязаў вузел «Пратт», мэтодыка завязваньня якога была апублікаваная ў «Дэйлі Тэлеграф». Дзякуючы гэтай выпадковай памылцы ён, сам таго ня ведаючы, зноўку вынайшаў вузел «Нікі», пра што і паведаміў у «Сандзі Тэлеграф» у 1991 годзе. Прапанаваная газэтай назва вузла «Супэр-Пратт» была адхілена Д-рам Кэлсаллам, які аддаў перавагу назве «Олні» – па гораду ў графстве Бэкінгэмшыр, дзе ён пражываў. Асноўная перавага гэтага вузла перад «Праттам» заключаецца ў тым, што ён лёгка разьвязваецца пры выцягваньні пасыўнага канца, што зьяўляецца вынікам замены пасьлядоўнасьці апошняй пары рухаў ЛоПх.
Tags: Вузлы для гальштукаў