
Акрамя даўно вядомых «Простага» вузла, «Віндзара» і «Паўвіндзара», вузел «Пратт» (таксама вядомы пад назвай «Шэлбі») зьяўляецца адзіным вузлом, які прыцягнуў да сябе шырокую ўвагу. Назва па-ангельску – «Pratt».
Упершыню пра яго існаваньне паведамілі «Нью-Ёрк Таймс» і «Дэйлі Тэлеграф» у 1989 годзе. Вынаходнік вузла – амэрыканец Джэры Пратт – выкарыстоўваў яго на працягу трыццаці гадоў да таго, як Дон Шэлбі прадэманстраваў яго ў праграме мясцовага тэлебачаньня. «Пратт» зьяўляецца варыянтам вузла «Нікі», які не разьвязваецца цалкам самастойна, аналягічным яму па памеру і форме.
Да таго як «Пратт» стаў вядомым, яго часам насілі ў Амэрыцы яшчэ з часоў Другой сусьветнай вайны пад назвай «Адваротны Паўвіндзар». Такая назва няправільная і ня мае ніякай сувязі з рэчаіснасьцю: «Пратт» такі самы «адваротны» варыянт «Паўвіндзара», як і сам «Паўвіндзар» – палова вузла «Віндзар».
Пасьлядоўнасьць дзеяньняў па мэтодыцы «85 спосабаў»: ЛоЦхЛоПхЦоТ

Tags: Вузлы для гальштукаў