
Вузел «Прынц Альбэрт» па форме вельмі блізкі да «Вікторыі», аднак яго можна адрозьніць па ледзь бачным другім абароце гальштука. На самой справе менавіта ён кажа пра правільнае выкананьне вузла. Вузел мае невялікую, але надзейную групу прыхільнікаў, якія ацанілі ня толькі яго арыгінальнасьць. Падцьверджаньняў таму, ці сапраўды муж каралевы Вікторыі насіў гэты вузел, ня знойдзена. Гэтая вэрсыя не выглядае праўдападобнай, бо прынц Альбэрт памёр у 1861 годзе, у той час як «просты» вузел, які зьяўляецца папярэднікам вузлоў «Вікторыя» і «Прынц Альбэрт» , набыў папулярнасьць не раней за 1860-я.
Асноўнае адрозьненьне ад «Вікторыі» ў тым, што актыўны канец гальштука прасоўваецца адразу праз дзьве створаныя пятлі. Такім чынам, пасьлядоўнасьць дзеяньняў па мэтодыцы «85 спосабаў»: ЛхПоЛхПоЛхЦоТТ.

Tags: Вузлы для гальштукаў