
Нягледзячы на тое, што «Кавэндыш» і роўны па памеру вузлу «Віндзар», выглядае ён зусім па-іншаму. Дакладны аналіз парадку рухаў паказвае, што гэты вузел уяўляе сабою пасьлядоўнасьць з двух «Простых» вузлоў, кожны з якіх зьяўляецца адлюстраваньнем іншага. Гэта надае вузлу падобную з «простым» форму: ён утварае вузкі трохкутнік. Прычынай лёгкай асымэтрыі зьяўляецца другі просты вузел, які, замацоўваючы актыўны канец гальштука, дамінуе ў гэтай мадэлі.
Пасьлядоўнасьць рухаў па мэтодыцы «85 вузлоў»: ЛхПоЛхЦоПхЛоПхЦоТ

«Просты вузел з аб’ёмам, – так характарызуе «Кавэндыш» Люк Ховард, які самастойна «выпрабаваў» большасьць з 85 вузлоў. – І будзь я пракляты, калі зноўку завяжу просты вузел.» Гэты вузел – найлепшы ўзор буйнога вузла, які падыходзіць для каўнерыкаў з вузкім выразам, і з тым самым посьпехам пасуе і шырокім выразам.
Tags: Вузлы для гальштукаў