Каўнерык «Варыё»

vario

«Варыё» – каўнерык з шырокімі адкладнымі краямі. Эўрапейская назва такога каўнерыка – «Шырокі каўнер» («Wide Collar») альбо каўнер з выгнутай лініяй – «Curve Collar».

Кончыкі каўнерыка «Варыё» трошкі завостраны і шырока разыходзяцца ў бакі з-за таго, што ў кашулі няма верхняга гузіку, і практычна не датыкаюцца да тканіны кашулі, бо каўнерык мае дастаткова шчыльную фактуру (дасягаецца за кошт унутранай жорсткай пракладкі). Кашуля з каўнерам «Варыё» адносіцца да вольнай формы вопраткі для нефармальнай абстаноўкі, хаця з касьцюмам і гальштукам выглядае някепска, проста дадзены варыянт не для афіцыйных і сьвяточных мерапрыемстваў, а вось у будні ён цудоўна падыдзе. Такую кашулю можна апрануць як з пуловерам, джэмперам і шырокімі, свабоднымі нагавіцамі, так і з касьцюмам. Можна насіць бяз гальштуку.

Гальштук з такім каўнерыкам павінен быць завязаным крэпкім, аднак не аб’ёмным вузлом. Для кашаміравых і ваўняных гальштукаў – «Нікі», «Грантчэстэр», «Гановэр», «Бальтус», «Пратт». Для сярэдніх па шчыльнасьці гальштукаў – аптымальным будзе «Паўвіндзар». Калі гальштук вельмі лёгкі – падыдзе «Крыстэнсэн».

Tags: