Каўнерык «Акула»

shark

Каўнерыка «Акула» – самы модны на сёньняшні дзень. Назва каўнерыка можа вар’іравацца: «Акула», «Акулі плаўнік», «Францускі каўнерык», эўрапейскія назвы – «French Collar» альбо «Euro Style».

Адкладны з завостранымі канцамі шырока разведзенымі ў бакі. Ствараецца тупавугольны трохкутнік паміж канцамі для таго, каб гальштук завязваўся вялікім, шырокім вузлом. Такія гальштукі альбо шырокія, альбо зроблены са шчыльных, цяжкіх тканін, часам з выкарыстаньнем напаўняльніка. З каўнерыкам «акула» можна насіць гальштук-«бабачку» і клясычны касьцюм для дзелавой абстаноўкі, але ні ў якім выпадку ня смокінг.

Старайцеся пазьбягаць:
1.Экстрэмальных варыянтаў, калі каўнерык настолькі кароткі, што яго канцы прыўздымаюцца ўверх нават ад самага тонкага гальштучнага вузла.
2.Занадта далёка разьмешчаных адзін ад аднаго канцоў каўнерыка, якія патрабуюць вельмі шырокага, але плоскага вузла, які прыдасьць уяўленьне непрапарцыйнасьці.
3.Касога каўнерыка, калі ў вас шырокі, круглы твар. У гэтым выпадку вам падыдзе выцягнуты адкладны каўнер.

Элегантнасьць гэтага каўнерыка можа быць сапсавана маленькім гальштучным вузлом. Вузел павінен быць шырокім, каб запоўніць прастору паміж канцамі каўнера і гарманічна дапаўняць касьцюм. Які менавіта вузел вы завяжаце, будзе залежаць ад крою каўнерыка вашай кашулі.

Такім чынам, гальштукі выкананыя з лёгкай тканіны патрабуюць вузлоў «Віндзар», «Нікі», «Грантчэстэр», «Бальтус». Цяжкія гальштукі, якія маюць напаўняльнік, можна завязаць і вузламі «Паўвіндзар» і «Прынц Альбэрт».

Tags: