
Каўнерык «Стойка» – хутчэй нават не каўнерык, а проста палоска тканіны, якая аблягае шыю. Гэты каўнерык ня мае адкладных краёў, але паміж краямі «стойкі» ўтворана невялікая адлегласьць пад падбародкам.
Канцы каўнерыка – прамавугольныя альбо паўкруглыя. Гузікі кашулі з каўнерам гэтага фасону могуць быць схаваныя пад планку. Кашулю з каўнерыкам-стойкай носяць толькі з фрэнчам. Зразумела, што гальштукі з такімі кашулямі ня носяць.
Міжнароднае абазначэньне такіх кашуляў – «No Collar», але ангельская назва каўнерыка трошкі іншая – «Mandarin», што ўказвае на падобнасьць гэтага каўнерыка на кітайскі традыцыйны каўнер.
Tags: Каўнерыкі кашуляў