Каўнерык «Кент»

kent

«Кент» – гэта ўнівэрсальны варыянт каўнерыка, які цудоўна падыходзіць для ўсіх бізнэс-кашуляў і лічыцца клясычным для касьцюмаў. Адкладны каўнер у зашпіленым выглядзе ўтварае востракутны трохкутнік.

Кашуля з такім каўнерыкам унівэрсальная, ніколі не выходзіць з моды і цудоўна спалучаецца з гальштукам і дзелавым касьцюмам адвольнага пакрою, адзінае, вузел гальштуку не павінен быць занадта масыўным. Пры гэтым каўнер «Кент» ня горшым чынам выглядае і з клясычнай бабачкай. У Эўропе гэты каўнерык часьцей называюць па-іншаму, а дакладней – «Оксфардскім вастрыём», «Oxford Point Collor» альбо проста «Оксфардам».

Безумоўна, выбар вузла для гальштуку павінен залежаць ня толькі ад уласных густаў, але і ад тыпу матэрыялу, яго шчыльнасьці. Для гальштуку з цяжкой тканіны ў камбінацыі з каўнерыкам «Кент» хутчэй за ўсё падыдуць наступныя маленькія вузлы: «Усходні», «Нікі», «Пратт». Для самых распаўсюджаных гальштукаў з сярэдняй шчыльнасьці варта параіць вузлы «Паўвіндзар» і «Прынц Альбэрт». Для лёгкіх гальштукаў найлепшымі будуць вузлы «Крыстэнсэн», «Дыяганаль» альбо «Віндзар».

Каўнер «Кент» ня варта насіць хударлявым мужчынам, так як ён зрокава звужае грудзі, а таксама мужчынам з выцягнутым тварам і даўгой шыяй, так як ён зрокава падаўжае іх яшчэ больш.

Tags:


microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010