Game Tie. Гальштукі для геймэраў

gamers

А вы памятаеце тыя часы, калі экраны былі чорнымі, а «пікселы» вялікімі? Так-так, часы, калі 8-біткі і ms-dosы сьмела крочылі па Зямлі.

Спэцыяльна для тых, хто з захапленьнем узгадвае такія «прыемныя» моманты сваёй моладасьці і былі створаны гальштукі з малюнкамі з усім вядомых рэтра гульняў. На гальштуках намаляваныя такія гульні як Asteroids, Tetris, Space Invaders і Pong. Ну што, не забыліся яшчэ пра такія?

Кошт на такія гальштукі не такі ўжо і вялікі, але і не маленькі. Не так даўно Amazon прапаноўваў такія гальштукі за 25$. Але ўсё ж галоўнае – ідэя, якую вы можаце скарыстаць і самастойна, зрабіўшы адпаведны малюнак, напрыклад, у цэнтрах нанясеньня малюнках на саколкі. Экспэрымэнтуйце, выдумляйце – людзі навокал гэта заўважаць і ацэняць.

Tags: ,