Гальштук Беларускі » tie

Як абраць кашулю для аднатоннага гальштуку
Выбар колеру гальштуку – зусім не трывіяльная задача. Часам узьнікае праблема знайсьці кашулю да гальштуку які спадабаўся, альбо наадварот – гальштук для кашулі. Такія праблемы часам зьяўляюцца невырашальнымі, калі проста не атрымліваецца падабраць пару ўжо набытай рэчы. Таму лепш за ўсё купляць гальштук адначасова з кашуляй, каб можна было адразу падабраць пару, якая спадабаецца. Пры выбары гальштуку трэба ўлічваць колер і  расфарбоўку кашулі, а таксама і колер касьцюму.

Увогуле, існуюць дзьве тэхнікі пошуку гармоніі паміж колерамі кашулі і гальштуку. Альбо гальштук падкрэсьлівае кантраст, альбо наадварот зьліваецца колерам з кашуляй і касьцюмам.

Цалкам чорны гальштук звычайна носяць разам з чорным касьцюмам і белай кашуляй. Такая камбінацыя радуе вока дзякуючы максымальнаму кантрасту.

Белыя альбо крэмавыя гальштукі можна лічыць зарэзэрваванымі для асаблівых урачыстасьцяў. Яны зьліваюцца з белай кашуляй і найлепшым чынам падыходзяць для такіх момантаў.

Ружовы гальштук, як правіла, найлепшым чынам выглядае з кашуляй белага альбо нябеснага колеру, а таксама шэрым касьцюмам.

А вось гальштук чырвонага колеру цудоўна гарманіруе з сіняй, ружовай, чорнай альбо белай кашуляй.

Жоўты гальштук лепш за ўсё будзе выглядаць на цалкам сіняй кашулі, альбо сіняй з рыскамі. Прычым, колер можа вар’явацца ад рэзкага сіняга да мяккага пастэльнага сіняга. Акрамя таго, жоўты гальштук можа ажыўляць кашулю восеньскіх колераў. Але ні ў якім выпадку не апранайце жоўты гальштук з ружовай кашуляй.

Сіні гальштук цудоўна падыходзіць да сіняй кашулі тых самых тонаў альбо больш сьветлай, а таксама да белай кашулі. Чым больш глыбокі колер такога гальштуку, тым больш падкрэсьліваецца элегантнасьць.

Для зялёных гальштукаў складаней за ўсё падабраць добрую камбінацыю. Але можна параіць для іх кашулі чырвонага, белага, чорнага колеру альбо зялёнага, больш сьветлага за колер гальштуку.

Game Tie. Гальштукі для геймэраў
А вы памятаеце тыя часы, калі экраны былі чорнымі, а «пікселы» вялікімі? Так-так, часы, калі 8-біткі і ms-dosы сьмела крочылі па Зямлі.

Спэцыяльна для тых, хто з захапленьнем узгадвае такія «прыемныя» моманты сваёй моладасьці і былі створаны гальштукі з малюнкамі з усім вядомых рэтра гульняў. На гальштуках намаляваныя такія гульні як Asteroids, Tetris, Space Invaders і Pong. Ну што, не забыліся яшчэ пра такія?

Кошт на такія гальштукі не такі ўжо і вялікі, але і не маленькі. Не так даўно Amazon прапаноўваў такія гальштукі за 25$. Але ўсё ж галоўнае – ідэя, якую вы можаце скарыстаць і самастойна, зрабіўшы адпаведны малюнак, напрыклад, у цэнтрах нанясеньня малюнках на саколкі. Экспэрымэнтуйце, выдумляйце – людзі навокал гэта заўважаць і ацэняць.

Гальштукі і мужчынскі характар
Пакуль мужчыны па свайму ўласнаму жаданьню альбо вымушана носяць гальштукі, жанчыны спрабуюць прыдумаць «прыкметы», зьвязаныя з гальштукамі. Дакладней, спрабуюць высьветліць характар мужчыны па гальштуку, які ён носіць. Вызначаць матэрыяльны і сацыяльны статус па гальштуку яны навучыліся ўжо даўно, зараз жа спрабуюць паглыбіцца ў душу. Што ж, паспрабуем паглядзець, як далёка яны дакапаліся.

Так, найбольш прывабнымі жанчыны лічаць мужчын, якія носяць пераважна гальштукі з кветачкамі. Такім людзям ўласьцівы самыя пазытыўныя і  творчыя рысы характару. Яны разумныя, дастаткова рамантычныя, галянтныя.

Джэнтэльмэны ў гальштуках з геамэтрычнымі ўзорамі (ромбікамі, просьценькім арнамэнтам) на думку жанчын зьяўляюцца вельмі сьціплымі, яны стрыманы ў сваіх учынках і праяўленьні пачуцьцяў, таму часта застаюцца для ўсіх тым самым «цёмным конікам». Такія мужчыны не схільныя да авантурных прыгод і імправізацыі.

Найбольш «небясьпечнымі» лічацца аматары аднатонных гальштукаў. Гэтыя мужчыны нудныя і невыразныя як зьнешне, так і ўнутрана. Яны вельмі пэдантычныя, правільныя ва ўсіх сваіх учынках, што часам наводзіць на думкі наконт першых прыкмет шызафрэніі. Вось так.

Мужчыны, які якія пераважна носяць гальштукі ў гарошак альбо кропкі, адрозьніваюцца вялікай працаздольнасьцю. Такіх людзей жанчыны хутчэй будуць трымаць ля сябе ў якасьці памочнікаў, а не каханкаў. Гэта тычыцца і кансэрватыўных джэнтэльмэнаў, якія абіраюць гальштукі ў палоску. Як правіла, гэтыя людзі зацыклены на працы, бізнэсе, рамантыкі ад такіх і не чакаюць.

Віндзар
Калі заканадаўца моды прынц Уэльскі, пазьней герцаг Віндзарскі, у 1930-я гады зьвярную сваю ўвагу на буйныя гальштучныя вузле, гэта не засталося незаўважаным. На працягу многіх гадоў мужчыны насілі гальштукі, «завязаныя замест простага вузла папулярным вузлом «Віндзар», які запаўняў шырокі выраз каўнерыка», – як пісаў часопіс «Эсквайр» у 1940 годзе. Адмова ад стаўшага абавязковым «Простага» вузла на карысьць больш буйнога ў тыя гады здавалася паказальным учынкам. І ў той жа час вынік гэтага сьмелага дзеяньня быў вельмі элегантным, і з таго часу вузел яшчэ не выходзіў з моды.

Парадак рухаў па сыстэме «85 спосабаў»: ЛхЦоПхЛоЦхПоЛхЦоТ

Добра вядома, што герцаг Віндзарскі не прыдумваў вузел, які носіць ягоны тытул. На самой справе ён нават ніколі і не насіў такі вузел. Вялікі вузел, які стаў ягонай візытнай карткай, атрымліваўся не ў выніку складанай пасьлядоўнасьці рухаў, а дзякуючы выкарыстаньню спэцыяльна зробленых шчыльных гальштукаў. У сваіх успамінах «Сямейны альбом» (1960) герцаг тлумачыў, што «так званы вузел «Віндзар» распаўсюдзіўся ў Амэрыцы нашмат пазьней. Мяркую, ён быў часткай формы амэрыканскіх жаўнераў падчас вайны, і яго перанялі навучэнцы амэрыканскіх каледжаў. Аднак я не меў да гэтых падзеяў ніякага дачыненьня. Вузел, якому амэрыканцы далі мой тытул, уяўляў сабою двайны вузел для вузкіх гальштукаў – іх часам называюць «Слім Джым». Сапраўды, я сам заўсёды аддаваў перавагу буйным вузлам, якія выглядаюць лепш невялікіх, і ў дваццатыя гады ў супрацоўніцтве з містэрам Сэндфардам я вынайшаў гальштук, які ўзмацняе гэты эфэкт за кошт павелічэньня таўшчыні матэрыялу. Наколькі мне вядома, гэты прыём не меў пасьлядоўнікаў ні ў Амэрыцы, ні дзе-небудзь яшчэ».

На працягу 1940-х гадоў інтарэс грамадства да буйнога вузла працягваў расьці. Назва «Віндзар» замацавалася, нават нягледзячы на тое, што ў 1960-е гады дваюродны брат каралевы лорд Лічфілд сфатаграфаваў герцага падчас завязваньня гальштука з мэтай развеяць міф. Вузел захоўвае сваю папулярнасьць і сёньня, асабліва сярод жыхароў Паўднёвай Эўропы, якія, у адрозьненьне ад брытанцаў, выкарыстоўваюць вялікую колькасьць разнастайных гальштучных вузлоў.

«Віндзар» утварае буйны вузел трохкутнай формы, які, безумоўна, лепш выглядае ў спалучэньні з шырокім выразам каўнерыка тыпу «Віндзар» – менавіта такі сапраўды насіў герцаг. Тыя, хто аддае перавагу меньш манумэнтальным формам, могуць атрымаць вузел больш сьціплага памеру, калі завяжуць «Віндзарам» лёгкі альбо выцягнуты ад працяглага нашэньня гальштук.

Крыстэнсэн
«Крыстэнсэн» адметны тым, што актыўны канец гальштука прапускаецца скрозь дзьве апошнія пятлі замест адной. Падобны матыў перакрыжаваных ліній дасягаўся і пры завяршэньні іншых вузлоў падобным чынам. «Крыстэнсэн» першапачаткова быў прызначаны для гальштукаў, што маюць аднолькавую шырыню па ўсёй даўжыні, пры гэтым бачныя абодва канца гальштука. Такія гальштукі сёньня сустракаюцца зусім рэдка, але вузел «Крыстэнсэн» можна выкарыстоўваць і на звычайным вузкім гальштуку.

Парадак рухаў па сыстэме «85 спосабаў»: ЛхПоЦхЛоПхЛоПхЦоТТ

У 1917 годзе швэдская  кампанія па перасылцы тавараў поштай «Стралін і Пэрссан» рэклямавала цікавы вузел перакрыжаванай формы. На жаль, у каталозе, дзе зьявілась выява вузла, адсутнічала інструкцыя. Праз нейкі час апісаньне вузла было перавыдадзена па ініцыятыве швэдскага вытворцы гальштукаў Аманды Крыстэнсэн, і сёньня гэты вузел вядомы як «Крыстэнсэн» альбо перакрыжаваны вузел.

Вузел «Крыстэнсэн» ідэальна падыходзіць для модных высокіх (у 4-4,5 см) каўнерыкаў кашуль. Гэты вузел асабліва добра выглядае на «пухлых» кашміравых альбо ваўняных гальштукаў з зімніх калекцый.

Кавэндыш
Нягледзячы на тое, што «Кавэндыш» і роўны па памеру вузлу «Віндзар», выглядае ён зусім па-іншаму. Дакладны аналіз парадку рухаў паказвае, што гэты вузел уяўляе сабою пасьлядоўнасьць з двух «Простых» вузлоў, кожны з якіх зьяўляецца адлюстраваньнем іншага. Гэта надае вузлу падобную з «простым» форму: ён утварае вузкі трохкутнік. Прычынай лёгкай асымэтрыі зьяўляецца другі просты вузел, які, замацоўваючы актыўны канец гальштука, дамінуе ў гэтай мадэлі.

Пасьлядоўнасьць рухаў па мэтодыцы «85 вузлоў»: ЛхПоЛхЦоПхЛоПхЦоТ

«Просты вузел з аб’ёмам, – так характарызуе «Кавэндыш» Люк Ховард, які самастойна «выпрабаваў» большасьць з 85 вузлоў. – І будзь я пракляты, калі зноўку завяжу просты вузел.» Гэты вузел – найлепшы ўзор буйнога вузла, які падыходзіць для каўнерыкаў з вузкім выразам, і з тым самым посьпехам пасуе і шырокім выразам.

Пляцбург
У адрозьненьне ад свайго бліжэйшага «сваяка» – вузла «Сьвяты Андрэй», «Пляцбург» мае сымэтрычную форму шырокага перавернутага конуса з вузкім завяршэньнем. Гэта адзіны вузел сьціплага памеру, які набліжаецца па шырыні да сваіх больш буйных сабратаў.

Парадак дзеяньняў па мэтодыцы «85 спосабаў»: ЛоЦхПоЦхЛоПхЦоТ

«Пляцбург» цудоўна падыходзіць для завязваньня лёгкіх альбо сярэдніх па вазе гальштукаў пад каўнерык з сярэднім па шырыні выразам. Найбольш удачна вузел дазваляе вяртаць да жыцьця дужа зношаныя гальштукі, якія вымушаны пыліцца ў шафе.

Вузел “Сьвяты Андрэй”
Па памеру вузел «Сьвяты Андрэй» разьмяшчаецца паміж «Паўвіндзарам» і «Віндзарам», аднак ён трошкі больш вузкі за іх. У выразе каўнерыка ён выглядае трошкі перакошаным, але ўсё ж не зьяўляецца такім асымэтрычным як «просты» вузел. Калі завязаць гэты вузел туга, ён атрымлівае ўражваючы аб’ём і дазваляе гальштуку вольна зьвісаць. Ягоная прыгожая ямачка заварожвае кожнага. Ангельская назва вузла – «St.Andrew».

Пасьлядоўнасьць рухаў па сыстэме «85 спосабаў»: ЛоПхЛоЦхПоЛхЦоТ

Правільна завязаны вузел прымушае гальштук трошкі прыпадымацца так, што паміж ім і кашуляй утвараецца пэўная адлегласьць. Такога эфэкту можна дасягнуць, мякка завязваючы гальштук на шыі, накіроўваючы вузел трошкі наперад. Наколькі «падымаецца» гальштук, залежыць ад матэрыялу.

Паўвіндзар
«Паўвіндзар» – напэўна самы гібкі з усіх гальштучных вузлоў. Яго прамежкавы памер паміж «Простым» вузлом і «Віндзарам» спалучаецца з большасьцю формаў каўнерыкаў, а яго ўраўнаважаная, сымэтрычная форма задавальняе большасьць густаў. Вузел можа выглядаць незаўважным на лёгкім альбо зношаным гальштуку альбо выклікаючым на шоўкавым альбо ваўняным гальштуку буйной вязкі.

Парадак дзеяньняў па мэтодыцы «85 спосабаў»: ЛхПоЦхЛоПхЦоТ

Нягледзячы на назву вузла, памер «Паўвіндзара» складае не палову, а тры чвэрці ад «Віндзара». Сьведчаньняў таму, што «Паўвіндзар» учыніўся ад «Віндзара», не існуе, хаця вядома, што «Паўвіндзар» выкарыстоўваўся яшчэ да зьяўленьня «Віндзара».

Прынц Альбэрт
Вузел «Прынц Альбэрт» па форме вельмі блізкі да «Вікторыі», аднак яго можна адрозьніць па ледзь бачным другім абароце гальштука. На самой справе менавіта ён кажа пра правільнае выкананьне вузла. Вузел мае невялікую, але надзейную групу прыхільнікаў, якія ацанілі ня толькі яго арыгінальнасьць. Падцьверджаньняў таму, ці сапраўды муж каралевы Вікторыі насіў гэты вузел, ня знойдзена. Гэтая вэрсыя не выглядае праўдападобнай, бо прынц Альбэрт памёр у 1861 годзе, у той час як «просты» вузел, які зьяўляецца папярэднікам вузлоў «Вікторыя» і «Прынц Альбэрт» , набыў папулярнасьць не раней за 1860-я.

Асноўнае адрозьненьне ад «Вікторыі» ў тым, што актыўны канец гальштука прасоўваецца адразу праз дзьве створаныя пятлі. Такім чынам, пасьлядоўнасьць дзеяньняў па мэтодыцы «85 спосабаў»: ЛхПоЛхПоЛхЦоТТ.