
«Вікторыя» мае такое самае дачыненьне да «простага» вузла, як і «Кэльвін» да «Усходняга»: актыўны канец гальштука робіць дадатковы абарот перад канцавым рухам, прасоўваючыся затым у створаную пятлю. У выніку атрымліваецца вузел, падобны па форме на «просты», але ён мае дадатковае ўтаўшчэньне, неабходнае пры выкарыстаньні тонкіх альбо зношаных гальштукаў. (далей…)






