Archive for the ‘tieknot’ Category

Віндзар

Серада, Верасень 16th, 2009

Windsor

Калі заканадаўца моды прынц Уэльскі, пазьней герцаг Віндзарскі, у 1930-я гады зьвярную сваю ўвагу на буйныя гальштучныя вузле, гэта не засталося незаўважаным. На працягу многіх гадоў мужчыны насілі гальштукі, «завязаныя замест простага вузла папулярным вузлом «Віндзар», які запаўняў шырокі выраз каўнерыка», – як пісаў часопіс «Эсквайр» у 1940 годзе. Адмова ад стаўшага абавязковым «Простага» вузла на карысьць больш буйнога ў тыя гады здавалася паказальным учынкам. І ў той жа час вынік гэтага сьмелага дзеяньня быў вельмі элегантным, і з таго часу вузел яшчэ не выходзіў з моды. (далей…)

Крыстэнсэн

Аўторак, Верасень 15th, 2009

Christensen

«Крыстэнсэн» адметны тым, што актыўны канец гальштука прапускаецца скрозь дзьве апошнія пятлі замест адной. Падобны матыў перакрыжаваных ліній дасягаўся і пры завяршэньні іншых вузлоў падобным чынам. «Крыстэнсэн» першапачаткова быў прызначаны для гальштукаў, што маюць аднолькавую шырыню па ўсёй даўжыні, пры гэтым бачныя абодва канца гальштука. Такія гальштукі сёньня сустракаюцца зусім рэдка, але вузел «Крыстэнсэн» можна выкарыстоўваць і на звычайным вузкім гальштуку. (далей…)

Кавэндыш

Панядзелак, Верасень 14th, 2009

Cavendish

Нягледзячы на тое, што «Кавэндыш» і роўны па памеру вузлу «Віндзар», выглядае ён зусім па-іншаму. Дакладны аналіз парадку рухаў паказвае, што гэты вузел уяўляе сабою пасьлядоўнасьць з двух «Простых» вузлоў, кожны з якіх зьяўляецца адлюстраваньнем іншага. Гэта надае вузлу падобную з «простым» форму: ён утварае вузкі трохкутнік. Прычынай лёгкай асымэтрыі зьяўляецца другі просты вузел, які, замацоўваючы актыўны канец гальштука, дамінуе ў гэтай мадэлі. (далей…)

Пляцбург

Нядзеля, Верасень 13th, 2009

Plattsburgh

У адрозьненьне ад свайго бліжэйшага «сваяка» – вузла «Сьвяты Андрэй», «Пляцбург» мае сымэтрычную форму шырокага перавернутага конуса з вузкім завяршэньнем. Гэта адзіны вузел сьціплага памеру, які набліжаецца па шырыні да сваіх больш буйных сабратаў. (далей…)

Вузел “Сьвяты Андрэй”

Пятніца, Верасень 11th, 2009

St_Andrew

Па памеру вузел «Сьвяты Андрэй» разьмяшчаецца паміж «Паўвіндзарам» і «Віндзарам», аднак ён трошкі больш вузкі за іх. У выразе каўнерыка ён выглядае трошкі перакошаным, але ўсё ж не зьяўляецца такім асымэтрычным як «просты» вузел. Калі завязаць гэты вузел туга, ён атрымлівае ўражваючы аб’ём і дазваляе гальштуку вольна зьвісаць. Ягоная прыгожая ямачка заварожвае кожнага. Ангельская назва вузла – «St.Andrew». (далей…)

Паўвіндзар

Чацвер, Верасень 10th, 2009

Half_windsor

«Паўвіндзар» – напэўна самы гібкі з усіх гальштучных вузлоў. Яго прамежкавы памер паміж «Простым» вузлом і «Віндзарам» спалучаецца з большасьцю формаў каўнерыкаў, а яго ўраўнаважаная, сымэтрычная форма задавальняе большасьць густаў. Вузел можа выглядаць незаўважным на лёгкім альбо зношаным гальштуку альбо выклікаючым на шоўкавым альбо ваўняным гальштуку буйной вязкі. (далей…)

Прынц Альбэрт

Чацвер, Верасень 10th, 2009

prince_albert

Вузел «Прынц Альбэрт» па форме вельмі блізкі да «Вікторыі», аднак яго можна адрозьніць па ледзь бачным другім абароце гальштука. На самой справе менавіта ён кажа пра правільнае выкананьне вузла. Вузел мае невялікую, але надзейную групу прыхільнікаў, якія ацанілі ня толькі яго арыгінальнасьць. Падцьверджаньняў таму, ці сапраўды муж каралевы Вікторыі насіў гэты вузел, ня знойдзена. Гэтая вэрсыя не выглядае праўдападобнай, бо прынц Альбэрт памёр у 1861 годзе, у той час як «просты» вузел, які зьяўляецца папярэднікам вузлоў «Вікторыя» і «Прынц Альбэрт» , набыў папулярнасьць не раней за 1860-я. (далей…)

Вікторыя

Чацвер, Верасень 10th, 2009

viktoria

«Вікторыя» мае такое самае дачыненьне да «простага» вузла, як і «Кэльвін» да «Усходняга»: актыўны канец гальштука робіць дадатковы абарот перад канцавым рухам, прасоўваючыся затым у створаную пятлю. У выніку атрымліваецца вузел, падобны па форме на «просты», але ён мае дадатковае ўтаўшчэньне, неабходнае пры выкарыстаньні тонкіх альбо зношаных гальштукаў. (далей…)

Вузел “Пратт”

Чацвер, Верасень 10th, 2009

pratt

Акрамя даўно вядомых «Простага» вузла, «Віндзара» і «Паўвіндзара», вузел «Пратт» (таксама вядомы пад назвай «Шэлбі») зьяўляецца адзіным вузлом, які прыцягнуў да сябе шырокую ўвагу. Назва па-ангельску – «Pratt». (далей…)

Вузел “Нікі”

Чацвер, Верасень 10th, 2009

Nicky

«Нікі» – элегантны і гібкі вузел, які па свайму памеру знаходзіцца паміж «простым» вузлом і «Паўвіндзарам». Падобна «Усходняму» вузлу, яго пачынаюць завязваць, абарочваючы гальштук вакол шыі адваротным бокам. Ангельская назва вузла – «Nicky», альбо «self-releasing Pratt», што сьведчыць пра тое, што «Нікі» – аналяг вузла «Пратт», які ў адрозьненьне ад «Пратта» разьвязваецца самастойна. (далей…)