Гальштук Беларускі

Як абраць кашулю для аднатоннага гальштуку
Выбар колеру гальштуку – зусім не трывіяльная задача. Часам узьнікае праблема знайсьці кашулю да гальштуку які спадабаўся, альбо наадварот – гальштук для кашулі. Такія праблемы часам зьяўляюцца невырашальнымі, калі проста не атрымліваецца падабраць пару ўжо набытай рэчы. Таму лепш за ўсё купляць гальштук адначасова з кашуляй, каб можна было адразу падабраць пару, якая спадабаецца. Пры выбары гальштуку трэба ўлічваць колер і  расфарбоўку кашулі, а таксама і колер касьцюму.

Увогуле, існуюць дзьве тэхнікі пошуку гармоніі паміж колерамі кашулі і гальштуку. Альбо гальштук падкрэсьлівае кантраст, альбо наадварот зьліваецца колерам з кашуляй і касьцюмам.

Цалкам чорны гальштук звычайна носяць разам з чорным касьцюмам і белай кашуляй. Такая камбінацыя радуе вока дзякуючы максымальнаму кантрасту.

Белыя альбо крэмавыя гальштукі можна лічыць зарэзэрваванымі для асаблівых урачыстасьцяў. Яны зьліваюцца з белай кашуляй і найлепшым чынам падыходзяць для такіх момантаў.

Ружовы гальштук, як правіла, найлепшым чынам выглядае з кашуляй белага альбо нябеснага колеру, а таксама шэрым касьцюмам.

А вось гальштук чырвонага колеру цудоўна гарманіруе з сіняй, ружовай, чорнай альбо белай кашуляй.

Жоўты гальштук лепш за ўсё будзе выглядаць на цалкам сіняй кашулі, альбо сіняй з рыскамі. Прычым, колер можа вар’явацца ад рэзкага сіняга да мяккага пастэльнага сіняга. Акрамя таго, жоўты гальштук можа ажыўляць кашулю восеньскіх колераў. Але ні ў якім выпадку не апранайце жоўты гальштук з ружовай кашуляй.

Сіні гальштук цудоўна падыходзіць да сіняй кашулі тых самых тонаў альбо больш сьветлай, а таксама да белай кашулі. Чым больш глыбокі колер такога гальштуку, тым больш падкрэсьліваецца элегантнасьць.

Для зялёных гальштукаў складаней за ўсё падабраць добрую камбінацыю. Але можна параіць для іх кашулі чырвонага, белага, чорнага колеру альбо зялёнага, больш сьветлага за колер гальштуку.

Game Tie. Гальштукі для геймэраў
А вы памятаеце тыя часы, калі экраны былі чорнымі, а «пікселы» вялікімі? Так-так, часы, калі 8-біткі і ms-dosы сьмела крочылі па Зямлі.

Спэцыяльна для тых, хто з захапленьнем узгадвае такія «прыемныя» моманты сваёй моладасьці і былі створаны гальштукі з малюнкамі з усім вядомых рэтра гульняў. На гальштуках намаляваныя такія гульні як Asteroids, Tetris, Space Invaders і Pong. Ну што, не забыліся яшчэ пра такія?

Кошт на такія гальштукі не такі ўжо і вялікі, але і не маленькі. Не так даўно Amazon прапаноўваў такія гальштукі за 25$. Але ўсё ж галоўнае – ідэя, якую вы можаце скарыстаць і самастойна, зрабіўшы адпаведны малюнак, напрыклад, у цэнтрах нанясеньня малюнках на саколкі. Экспэрымэнтуйце, выдумляйце – людзі навокал гэта заўважаць і ацэняць.

Гальштукі і мужчынскі характар
Пакуль мужчыны па свайму ўласнаму жаданьню альбо вымушана носяць гальштукі, жанчыны спрабуюць прыдумаць «прыкметы», зьвязаныя з гальштукамі. Дакладней, спрабуюць высьветліць характар мужчыны па гальштуку, які ён носіць. Вызначаць матэрыяльны і сацыяльны статус па гальштуку яны навучыліся ўжо даўно, зараз жа спрабуюць паглыбіцца ў душу. Што ж, паспрабуем паглядзець, як далёка яны дакапаліся.

Так, найбольш прывабнымі жанчыны лічаць мужчын, якія носяць пераважна гальштукі з кветачкамі. Такім людзям ўласьцівы самыя пазытыўныя і  творчыя рысы характару. Яны разумныя, дастаткова рамантычныя, галянтныя.

Джэнтэльмэны ў гальштуках з геамэтрычнымі ўзорамі (ромбікамі, просьценькім арнамэнтам) на думку жанчын зьяўляюцца вельмі сьціплымі, яны стрыманы ў сваіх учынках і праяўленьні пачуцьцяў, таму часта застаюцца для ўсіх тым самым «цёмным конікам». Такія мужчыны не схільныя да авантурных прыгод і імправізацыі.

Найбольш «небясьпечнымі» лічацца аматары аднатонных гальштукаў. Гэтыя мужчыны нудныя і невыразныя як зьнешне, так і ўнутрана. Яны вельмі пэдантычныя, правільныя ва ўсіх сваіх учынках, што часам наводзіць на думкі наконт першых прыкмет шызафрэніі. Вось так.

Мужчыны, які якія пераважна носяць гальштукі ў гарошак альбо кропкі, адрозьніваюцца вялікай працаздольнасьцю. Такіх людзей жанчыны хутчэй будуць трымаць ля сябе ў якасьці памочнікаў, а не каханкаў. Гэта тычыцца і кансэрватыўных джэнтэльмэнаў, якія абіраюць гальштукі ў палоску. Як правіла, гэтыя людзі зацыклены на працы, бізнэсе, рамантыкі ад такіх і не чакаюць.

Сапраўдныя мужчыны
А вось адкажыце, з якога ўзросту сапраўдны мужчына павінен насіць гальштук?

Некаторыя сусьветна-вядомыя вытворцы дзіцячай адзежы прапануюць «гальштукі» нават для немаўлят. Саколкі з гальштукамі прызначаны для дзяцей да 4 гадоў. Існуе багаты выбар ня толькі патрэбнага памеру, але і тыпу і расфарбоўкі гальштуку.

І гэта не паспрыяе фармаваньню ў дзецях толькі сур’ёзных, чэрствых якасьцяў. Зусім наадварот, ваша малеча заўсёды будзе знаходзіцца ў атачэньні пазытыўных эмоцый. Ну хіба стрымаесься і не ўсьміхнесься, калі пабачыш такі цуд?

Каўнерык «Таб»
«Таб» – адкладны каўнерык, канцы якога маюць такую самую даўжыню як і стойка і шчыльна да яе прылягаюць. Эўрапейскае абазначэньне кашуляў з такім каўнерыкам – «Tab collar».

Краі такога каўнерыка могуць мець злучэньне ў выглядзе тканіннай спражкі, якая зашпільваецца на кнопку альбо гузік, якая хаваецца пад вузкім, акуратным вузлом гальштука. Кашуля з каўнерыкам «Таб» зьяўляецца гальштучнай мадэльлю, безумоўна калі тканіна і яе расфарбоўка адпавядаюць дзелавому стылю.

Пры такім каўнерыку лепш за ўсё скарыстацца гальштукамі з лёгкім напаўняльнікам альбо зусім без яго, а таксама выкарыстоўваць гальштук з лёгкіх тканінаў. Можна завязваць вузлы «Просты», «Усходні», «Кэльвін», «Вікторыя», «Дыяганальны». А вось ад вузлоў тыпу «Віндзар» лепш за ўсё адмовіцца ўвогуле ў гэтым выпадку.

Каўнерык «Бабачка»
Каўнерык «Бабачка» – гэта тая самая «Стойка», але з падоўжанымі і завостранымі краямі, якія адагнутыя ў розныя бакі пад вуглом у 45′. Вузкія кончыкі ў разлёт нагадваюць крылышкі (ангельскі варыянт назвы – wing – крыло), таму каўнер і атрымаў сваю назву «бабачка».

Больш за тое, па клясычных канонах такую кашулю носяць толькі з гальштукам-бабачкай, альбо гальштукам-бантом. У апошні час мода дазваляе павязаць замест «бабачкі» гальштук «Аскот» («Плястрон») альбо «Лавальер». Кашуля з каўнерыкам «бабачка» прызначана для самых урачыстых выпадкаў і апранаецца пад фрак, візітку, смокінг.

Каўнер «Бабачка» бывае падвойным. То бок, вострыя адагнутыя вугалкі каўнерыка выкананыя з двух пластоў тканіны. Верхнія вугалкі зроблены меншымі па памеру, і накладваюцца на ніжнія такім чынам, каб тыя былі бачнымі.

Каўнерык «Кент»
«Кент» – гэта ўнівэрсальны варыянт каўнерыка, які цудоўна падыходзіць для ўсіх бізнэс-кашуляў і лічыцца клясычным для касьцюмаў. Адкладны каўнер у зашпіленым выглядзе ўтварае востракутны трохкутнік.

Кашуля з такім каўнерыкам унівэрсальная, ніколі не выходзіць з моды і цудоўна спалучаецца з гальштукам і дзелавым касьцюмам адвольнага пакрою, адзінае, вузел гальштуку не павінен быць занадта масыўным. Пры гэтым каўнер «Кент» ня горшым чынам выглядае і з клясычнай бабачкай. У Эўропе гэты каўнерык часьцей называюць па-іншаму, а дакладней – «Оксфардскім вастрыём», «Oxford Point Collor» альбо проста «Оксфардам».

Безумоўна, выбар вузла для гальштуку павінен залежаць ня толькі ад уласных густаў, але і ад тыпу матэрыялу, яго шчыльнасьці. Для гальштуку з цяжкой тканіны ў камбінацыі з каўнерыкам «Кент» хутчэй за ўсё падыдуць наступныя маленькія вузлы: «Усходні», «Нікі», «Пратт». Для самых распаўсюджаных гальштукаў з сярэдняй шчыльнасьці варта параіць вузлы «Паўвіндзар» і «Прынц Альбэрт». Для лёгкіх гальштукаў найлепшымі будуць вузлы «Крыстэнсэн», «Дыяганаль» альбо «Віндзар».

Каўнер «Кент» ня варта насіць хударлявым мужчынам, так як ён зрокава звужае грудзі, а таксама мужчынам з выцягнутым тварам і даўгой шыяй, так як ён зрокава падаўжае іх яшчэ больш.

Каўнерык «Стойка»
Каўнерык «Стойка» – хутчэй нават не каўнерык, а проста палоска тканіны, якая аблягае шыю. Гэты каўнерык ня мае адкладных краёў, але паміж краямі «стойкі» ўтворана невялікая адлегласьць пад падбародкам.

Канцы каўнерыка – прамавугольныя альбо паўкруглыя. Гузікі кашулі з каўнерам гэтага фасону могуць быць схаваныя пад планку. Кашулю з каўнерыкам-стойкай носяць толькі з фрэнчам. Зразумела, што гальштукі з такімі кашулямі ня носяць.

Міжнароднае абазначэньне такіх кашуляў – «No Collar», але ангельская назва каўнерыка трошкі іншая – «Mandarin», што ўказвае на падобнасьць гэтага каўнерыка на кітайскі традыцыйны каўнер.

Каўнерык «На гузіках»
Лёгка здагадацца, чаму каўнерык атрымаў такую назву. Усё проста – вугалкі каўнерыка прышпільваюцца гузікамі да тканіны кашулі.  Але некаторыя саромеюцца такой прастаты словаўтварэньня, і, напрыклад, расейцы называюць такі тып каўнерыкаў «Баттэн даўн» – ад ангельскага «Button down».

Кашуля з такім каўнерыкам лічыцца спартыўнай, таму яе можна насіць без гальштуку, з расшпіленымі верхнімі гузікамі (але гузікі самога каўнерыка абавязкова павінны быць зашпілены). Такі каўнер зьяўляецца ідэальным для вольнага часу і бізнэсу, але кашулю з каўнерам «На гузіках» не апранаюць на афіцыйныя альбо сьвяточныя мерапрыемствы. Насіць яе лепш за ўсё ў трошкі нядбалай камбінацыі нагавіцы + блэйзэр альбо джэмпер.

Паміж краямі каўнерыка «На гузіках» звычайна застаецца зусім невялічкая адлегласьць,  толькі для кампактнага, вузкага гальштучнага вузла. Таму для гальштукаў з лёгкім напаўняльнікам альбо без яго можна параіць завязваць вузел «Паўвіндзар». Для гальштукаў з больш шчыльным напаўняльнікам – падыдуць «Просты вузел», «Усходні», «Кэльвін», «Вікторыя», «Дыяганальны» і таксама «Нікі».

Мужчынам з падвойным падбародкам такую кашулю насіць непажадана, бо гэты каўнерык падкрэсьлівае «падвойнасьць», замест таго каб адцягваць ад яе ўвагу.

Каўнерык «Акула»
Каўнерыка «Акула» – самы модны на сёньняшні дзень. Назва каўнерыка можа вар’іравацца: «Акула», «Акулі плаўнік», «Францускі каўнерык», эўрапейскія назвы – «French Collar» альбо «Euro Style».

Адкладны з завостранымі канцамі шырока разведзенымі ў бакі. Ствараецца тупавугольны трохкутнік паміж канцамі для таго, каб гальштук завязваўся вялікім, шырокім вузлом. Такія гальштукі альбо шырокія, альбо зроблены са шчыльных, цяжкіх тканін, часам з выкарыстаньнем напаўняльніка. З каўнерыкам «акула» можна насіць гальштук-«бабачку» і клясычны касьцюм для дзелавой абстаноўкі, але ні ў якім выпадку ня смокінг.

Старайцеся пазьбягаць:

1.Экстрэмальных варыянтаў, калі каўнерык настолькі кароткі, што яго канцы прыўздымаюцца ўверх нават ад самага тонкага гальштучнага вузла.

2.Занадта далёка разьмешчаных адзін ад аднаго канцоў каўнерыка, якія патрабуюць вельмі шырокага, але плоскага вузла, які прыдасьць уяўленьне непрапарцыйнасьці.

3.Касога каўнерыка, калі ў вас шырокі, круглы твар. У гэтым выпадку вам падыдзе выцягнуты адкладны каўнер.

Элегантнасьць гэтага каўнерыка можа быць сапсавана маленькім гальштучным вузлом. Вузел павінен быць шырокім, каб запоўніць прастору паміж канцамі каўнера і гарманічна дапаўняць касьцюм. Які менавіта вузел вы завяжаце, будзе залежаць ад крою каўнерыка вашай кашулі.

Такім чынам, гальштукі выкананыя з лёгкай тканіны патрабуюць вузлоў «Віндзар», «Нікі», «Грантчэстэр», «Бальтус». Цяжкія гальштукі, якія маюць напаўняльнік, можна завязаць і вузламі «Паўвіндзар» і «Прынц Альбэрт».