Каўнерык «Варыё»

20.10.2009

vario

«Варыё» – каўнерык з шырокімі адкладнымі краямі. Эўрапейская назва такога каўнерыка – «Шырокі каўнер» («Wide Collar») альбо каўнер з выгнутай лініяй – «Curve Collar». »

Віндзар

16.09.2009

Windsor

Калі заканадаўца моды прынц Уэльскі, пазьней герцаг Віндзарскі, у 1930-я гады зьвярную сваю ўвагу на буйныя гальштучныя вузле, гэта не засталося незаўважаным. На працягу многіх гадоў мужчыны насілі гальштукі, «завязаныя замест простага вузла папулярным вузлом «Віндзар», які запаўняў шырокі выраз каўнерыка», – як пісаў часопіс «Эсквайр» у 1940 годзе. Адмова ад стаўшага абавязковым «Простага» вузла на карысьць больш буйнога ў тыя гады здавалася паказальным учынкам. І ў той жа час вынік гэтага сьмелага дзеяньня быў вельмі элегантным, і з таго часу вузел яшчэ не выходзіў з моды. »

Крыстэнсэн

15.09.2009

Christensen

«Крыстэнсэн» адметны тым, што актыўны канец гальштука прапускаецца скрозь дзьве апошнія пятлі замест адной. Падобны матыў перакрыжаваных ліній дасягаўся і пры завяршэньні іншых вузлоў падобным чынам. «Крыстэнсэн» першапачаткова быў прызначаны для гальштукаў, што маюць аднолькавую шырыню па ўсёй даўжыні, пры гэтым бачныя абодва канца гальштука. Такія гальштукі сёньня сустракаюцца зусім рэдка, але вузел «Крыстэнсэн» можна выкарыстоўваць і на звычайным вузкім гальштуку. »

Кавэндыш

14.09.2009

Cavendish

Нягледзячы на тое, што «Кавэндыш» і роўны па памеру вузлу «Віндзар», выглядае ён зусім па-іншаму. Дакладны аналіз парадку рухаў паказвае, што гэты вузел уяўляе сабою пасьлядоўнасьць з двух «Простых» вузлоў, кожны з якіх зьяўляецца адлюстраваньнем іншага. Гэта надае вузлу падобную з «простым» форму: ён утварае вузкі трохкутнік. Прычынай лёгкай асымэтрыі зьяўляецца другі просты вузел, які, замацоўваючы актыўны канец гальштука, дамінуе ў гэтай мадэлі. »

Пляцбург

13.09.2009

Plattsburgh

У адрозьненьне ад свайго бліжэйшага «сваяка» – вузла «Сьвяты Андрэй», «Пляцбург» мае сымэтрычную форму шырокага перавернутага конуса з вузкім завяршэньнем. Гэта адзіны вузел сьціплага памеру, які набліжаецца па шырыні да сваіх больш буйных сабратаў. »

Вузел “Сьвяты Андрэй”

11.09.2009

St_Andrew

Па памеру вузел «Сьвяты Андрэй» разьмяшчаецца паміж «Паўвіндзарам» і «Віндзарам», аднак ён трошкі больш вузкі за іх. У выразе каўнерыка ён выглядае трошкі перакошаным, але ўсё ж не зьяўляецца такім асымэтрычным як «просты» вузел. Калі завязаць гэты вузел туга, ён атрымлівае ўражваючы аб’ём і дазваляе гальштуку вольна зьвісаць. Ягоная прыгожая ямачка заварожвае кожнага. Ангельская назва вузла – «St.Andrew». »

Паўвіндзар

10.09.2009

Half_windsor

«Паўвіндзар» – напэўна самы гібкі з усіх гальштучных вузлоў. Яго прамежкавы памер паміж «Простым» вузлом і «Віндзарам» спалучаецца з большасьцю формаў каўнерыкаў, а яго ўраўнаважаная, сымэтрычная форма задавальняе большасьць густаў. Вузел можа выглядаць незаўважным на лёгкім альбо зношаным гальштуку альбо выклікаючым на шоўкавым альбо ваўняным гальштуку буйной вязкі. »

Прынц Альбэрт

10.09.2009

prince_albert

Вузел «Прынц Альбэрт» па форме вельмі блізкі да «Вікторыі», аднак яго можна адрозьніць па ледзь бачным другім абароце гальштука. На самой справе менавіта ён кажа пра правільнае выкананьне вузла. Вузел мае невялікую, але надзейную групу прыхільнікаў, якія ацанілі ня толькі яго арыгінальнасьць. Падцьверджаньняў таму, ці сапраўды муж каралевы Вікторыі насіў гэты вузел, ня знойдзена. Гэтая вэрсыя не выглядае праўдападобнай, бо прынц Альбэрт памёр у 1861 годзе, у той час як «просты» вузел, які зьяўляецца папярэднікам вузлоў «Вікторыя» і «Прынц Альбэрт» , набыў папулярнасьць не раней за 1860-я. »

Вікторыя

10.09.2009

viktoria

«Вікторыя» мае такое самае дачыненьне да «простага» вузла, як і «Кэльвін» да «Усходняга»: актыўны канец гальштука робіць дадатковы абарот перад канцавым рухам, прасоўваючыся затым у створаную пятлю. У выніку атрымліваецца вузел, падобны па форме на «просты», але ён мае дадатковае ўтаўшчэньне, неабходнае пры выкарыстаньні тонкіх альбо зношаных гальштукаў. »

Вузел “Пратт”

10.09.2009

pratt

Акрамя даўно вядомых «Простага» вузла, «Віндзара» і «Паўвіндзара», вузел «Пратт» (таксама вядомы пад назвай «Шэлбі») зьяўляецца адзіным вузлом, які прыцягнуў да сябе шырокую ўвагу. Назва па-ангельску – «Pratt». »