10.09.2009

«Нікі» – элегантны і гібкі вузел, які па свайму памеру знаходзіцца паміж «простым» вузлом і «Паўвіндзарам». Падобна «Усходняму» вузлу, яго пачынаюць завязваць, абарочваючы гальштук вакол шыі адваротным бокам. Ангельская назва вузла – «Nicky», альбо «self-releasing Pratt», што сьведчыць пра тое, што «Нікі» – аналяг вузла «Пратт», які ў адрозьненьне ад «Пратта» разьвязваецца самастойна. »
Tags: Вузлы для гальштукаў
tieknot | No Comments »
09.09.2009

«Кэльвін» зьяўляецца ўскладненым варыянтам «Усходняга» вузла, дзе актыўны канец паўторна абарочваецца вакол пасыўнага перад рухам у цэнтральную вобласьць. У выніку атрымліваецца вузкі, элегантны вузел, трошкі больш шчыльны і сымэтрычны, чым «просты». Калі нейкі вузел здольны кінуць выклік валадарству «простага» вузла, то «Кэльвін» тут – найбольш падыходзячы кандыдат. Назва на ангельскай мове – «Kelvin». »
Tags: Вузлы для гальштукаў
tieknot | No Comments »
09.09.2009

Незвычайнай варыяцыяй на тэму «простага» вузла зьяўляецца вузел «Анасіс». Назва вузла зьвязаная з імем вядомага карабельнага магната грэцкага паходжаньня, другім мужам Жаклін Кэнэдзі, Арыстоцелем Анасісам, які яго прыдумаў і час ад часу выкарыстоўваў. Асноўнай адметнай рысай зьяўляецца тое, што сам вузел цалкам схаваны ад чужых позіркаў. Безумоўна, гэты вузел зусім не падыходзіць для дзелавога асяродку, і выкарыстоўваць яго ў дзелавым асяродку могуць толькі мільянэры і мульцімільянэры кшталту Анасіса. Ангельская назва вузла – «Onassis». »
Tags: Вузлы для гальштукаў
tieknot | No Comments »
08.09.2009

«Просты» вузел зьяўляецца на сёньняшні дзень самым вядомым і найбольш распаўсюджаным. Гісторыя гэтага вузла добра вядомая. Калі шыйная хустка эпохі Рэгенства саступіў сваё месца больш практычным формам шыйных упрыгожваньняў, ягонае месца заняў даўгі гальштук, і разам з ім – і просты вузел. Да 1860-х гадоў новы стыль трывала ўвайшоў у моду, і гальштук і вузел набылі сталую папулярнасьць. Ангельская назва вузла, «Four-in-hand», хутчэй за ўсё паходзіць ад назвы лонданскага мужчынскага клубу XIX стагодзьдзя, кіраўнікі якога актыўна карысталіся простым вузлом амаль ад самага ягонага вынаходніцтва. »
Tags: Вузлы для гальштукаў
tieknot | No Comments »
08.09.2009

Нягледзячы на тое, што «Усходні» вузел уяўляе сабою самы просты са ўсіх магчымых спосабаў замацаваньня гальштуку, ён ня часта выкарыстоўваецца ў заходніх краінах. У Кітаі ён замяняе свайго найбліжэйшага «сваяка» – элементарны вузел, – які школьнікі вучацца завязваць у першую чаргу. У краінах Усходу і Захаду ён вядомы пад рознымі назвамі – просты вузел, чырвоны вузел і малы вузел. Ангельская назва – Small knot. »
Tags: Вузлы для гальштукаў
tieknot | No Comments »
07.09.2009

Кніга з такой назвай («The 85 Ways to Tie a Tie») была выдадзена ў 1999 годзе фізыкамі Томасам Фінкам (Thomas Fink) і Ёнг Мао (Yong Mao). Гэтая кніга прыцягнула да сябе неймаверны інтарэс і на дадзены момант перакладзена на дзясятак моваў. Добра ілюстраваная кніга ўтрымлівае падрабязную гісторыю гальштукаў, гісторыю найбольш вядомых гальштучных вузлоў, але найбольш цікавай зьяўляецца распрацаваная аўтарамі сыстэма апісаньня гальштучных вузлоў пры дапамозе «матэматычных» і «фізычных» мэтадаў. Гэтая сыстэма дазволіла выявіць усе магчымыя вузлы для гальштукаў і абраць найбольш эстэтычна прывабныя і зручныя. Далей будзе падрабязна апісаная гэтая сыстэма. »
Tags: Вузлы для гальштукаў
tieknot | No Comments »
03.09.2009
Заўвага: Сымбалямі “Н/Р” пазначаныя тыя вузлы, якія не разьвязваюцца самастойна пры выцягваньні пасыўнага канца гальштука; “С/Р” – тыя, што самастойна разьвязваюцца пры выцягваньні пасыўнага канца.
Tags: Вузлы для гальштукаў
tieknot | No Comments »