Гальштук Беларускі » Псыхалёгія гальштуку

Гальштукі і мужчынскі характар
Пакуль мужчыны па свайму ўласнаму жаданьню альбо вымушана носяць гальштукі, жанчыны спрабуюць прыдумаць «прыкметы», зьвязаныя з гальштукамі. Дакладней, спрабуюць высьветліць характар мужчыны па гальштуку, які ён носіць. Вызначаць матэрыяльны і сацыяльны статус па гальштуку яны навучыліся ўжо даўно, зараз жа спрабуюць паглыбіцца ў душу. Што ж, паспрабуем паглядзець, як далёка яны дакапаліся.

Так, найбольш прывабнымі жанчыны лічаць мужчын, якія носяць пераважна гальштукі з кветачкамі. Такім людзям ўласьцівы самыя пазытыўныя і  творчыя рысы характару. Яны разумныя, дастаткова рамантычныя, галянтныя.

Джэнтэльмэны ў гальштуках з геамэтрычнымі ўзорамі (ромбікамі, просьценькім арнамэнтам) на думку жанчын зьяўляюцца вельмі сьціплымі, яны стрыманы ў сваіх учынках і праяўленьні пачуцьцяў, таму часта застаюцца для ўсіх тым самым «цёмным конікам». Такія мужчыны не схільныя да авантурных прыгод і імправізацыі.

Найбольш «небясьпечнымі» лічацца аматары аднатонных гальштукаў. Гэтыя мужчыны нудныя і невыразныя як зьнешне, так і ўнутрана. Яны вельмі пэдантычныя, правільныя ва ўсіх сваіх учынках, што часам наводзіць на думкі наконт першых прыкмет шызафрэніі. Вось так.

Мужчыны, які якія пераважна носяць гальштукі ў гарошак альбо кропкі, адрозьніваюцца вялікай працаздольнасьцю. Такіх людзей жанчыны хутчэй будуць трымаць ля сябе ў якасьці памочнікаў, а не каханкаў. Гэта тычыцца і кансэрватыўных джэнтэльмэнаў, якія абіраюць гальштукі ў палоску. Як правіла, гэтыя людзі зацыклены на працы, бізнэсе, рамантыкі ад такіх і не чакаюць.